Яшчэ ў маі 2020 года ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту з-за недапушчэння і арышту апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. 9 жніўня ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары. Першыя афіцыйныя экзіт-полы сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка, які займаў пасаду прэзідэнта з 1994 года, атрымаў больш за 80% галасоў.
З тых часоў па ўсёй краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія ўрад спрабаваў спыніць сілавікамі. Агульнанацыянальная забастоўка працягваецца з 11 жніўня, да яе далучыліся шматлікія буйныя кампаніі.
Мы распавялі пра асноўны ход падзей, дзе шукаць першакрыніцы інфармацыі і як брэнды рэагуюць на ўсё гэта.
Інфармацыя актуальная на момант публікацыі.
Што вядома?
Да выбараў:
11 мая ЦВК Беларусі адмовіў прадпрымальніку Сяргею Ціханоўскаму ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Ціханоўскі знаходзіцца пад вартай з 29 мая. Жонка Сяргея Святлана Ціханоўская вырашыла балатавацца і стала адзіным зарэгістраваным альтэрнатыўным кандыдатам.
Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка заявіў пра свой удзел у выбарах. 18 чэрвеня Бабарыку і членаў яго ініцыятыўнай групы арыштавалі. Віктара абвінавацілі ў адмыванні грошай, а ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі.
Валерыю Цапкалу, заснавальніку Беларускага парку высокіх тэхналогій, таксама адмовілі ў рэгістрацыі ў ЦВК. 24 ліпеня Цапкала пакінуў Беларусь і ўзяў з сабой сям’ю. Па словах Валерыя, яны хацелі затрымаць яго і пазбавіць жонку бацькоўскіх правоў.
Перадвыбарныя мітынгі Світланы Ціханоўскай сабралі некалькі тысяч чалавек у розных гарадах. Улады перашкаджалі іх арганізацыі. Праблемы з доступам у інтэрнэт пачаліся ў Беларусі 8 жніўня.
Пасля выбараў:
Канчатковая яўка склала 84,23%. На некаторых выбарчых участках у Беларусі і за мяжой выбаршчыкі не маглі прагаласаваць. Гэта адбылося, напрыклад, у Кіеве, Маскве, Варшаве, Гаазе.
Паводле афіцыйных вынікаў ЦВК, Лукашэнка атрымаў 80,1% галасоў, а Ціханоўская – 10,1%.
У адказ па ўсёй краіне пачалася хваля пратэстаў: Інтэрнэт і мабільная сувязь масава не працавалі.
Святлана Ціханоўская выехала ў Літву і запісала відэазварот, растлумачыўшы, што яна вымушана пакінуць Беларусь.
Пратэсты пачалі разганяцца вадамётамі, слезацечным газам і светлашумавымі гранатамі, стралялі гумовымі кулямі. Па стане на 10 жніўня каля 3000 чалавек былі затрыманыя, сярод якіх былі і выпадковыя грамадзяне.
Першая смерць адбылася ў той жа дзень, калі мітынгоўца Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты выбуховай прыладай.
З 11 жніўня працягваецца агульнанацыянальная забастоўка, да якой далучаюцца буйныя прадпрыемствы краіны. Вызваленыя затрыманыя і медыкі масава паведамлялі пра жорсткасць супрацоўнікаў міліцыі, якія канфіскавалі асабістыя рэчы, збівалі іх і наносілі сур’ёзныя траўмы.
Па ўсёй краіне жанчыны ўдзельнічалі ў мірнай акцыі “ланцужок свабоды”. Яны апрануліся ў белае і пайшлі на дэманстрацыю з кветкамі. У нядзелю, 16 жніўня, адбыўся «Марш свабоды», у якім прынялі ўдзел каля 200 тысяч чалавек. Гэта самы вялікі пратэст у гісторыі краіны. 17 жніўня Еўрапейскі парламент прагаласаваў за непрызнанне вынікаў выбараў у Беларусі і абвясціў Лукашэнку персонай нон-грата ў ЕС.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка выступіў на праўрадавым мітынгу, а 17 жніўня на Мінскім заводзе колавых цягачоў, дзе заявіў, што правядзе новыя выбары толькі праз свой труп і ўладу не аддасць. Украіна адклікала свайго пасла ў Беларусі.
Па ўсёй краіне працягваюцца забастоўкі і дэманстрацыі. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, паўторных выбараў, вызвалення палітвязняў і судовага працэсу над сілавікамі.
Дзе шукаць інфармацыю?
BBC Ukraine
Украінская служба BBC актыўна адсочвае шэраг падзей і публікуе навіны, інтэрв’ю і актуальную інфармацыю пра акцыі пратэсту.
TUT.BY
Найбуйнейшы беларускі Інтэрнэт-партал TUT.BY. На сайце ёсць служба пошуку па тых, хто знік падчас акцый пратэсту і ёсць інструкцыі, як дзейнічаць у выпадку затрымання.
Радіо Свобода
Некамерцыйнае інтэрнэт-выданне Радыё Свабода вядзе жывы блог пра сітуацыю ў Беларусі. Таксама працуе беларуская рэдакцыя.
Камунікацыі
Сімволіка
Беларусь пратэстуе пад бел-чырвона-белым сцягам (БЧБ) і гербам “Пагоня”. Абодва сімвалы былі афіцыйнымі ў краіне з 1991 года, але пасля рэферэндуму 1995 года Лукашэнкі за іх выкарыстанне маглі арыштаваць і збіць.
Чырвона-зялёны сцяг і герб, якія былі заменены, падобныя да сімвалаў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Герб “Пагоня” часта выкарыстоўваўся нацыяналістамі і стаў сімвалам супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі і атрыбутам працяглых пратэстаў.
Дызайнеры
Графічныя дызайнеры і ілюстратары далучыліся да акцый пратэсту і распаўсюдзілі свае работы ў сацыяльных сетках. Сярод галоўных сімвалаў на малюнках – сцяг БЧБ і «Пагоня» з заклікам «Жыве Беларусь!», выявы жанчын у акцыі «Ланцуг салідарнасці» і іншыя сімвалы міру.
Брэнды
Рытэйлеры, банкі, аператары сотавай сувязі і іншыя кампаніі масава адмаўляюцца ад рэкламы на беларускім тэлебачанні. Сярод іх Danon і Nestle.
“Большасць нашых кліентаў прыпанілі рэкламу на тэлебачанні. Усё залежыць ад агульнага становішча ў краіне. Што будзе далей — гэтага ніхто не ведае. Пакуль для многіх кампаній гэта мера часовая.“, — каментуе кіраўнік рэкламнага агенцтва Vondel\Hepta Аляксандр Васілевіч.
Салон прыгажосці SayWowStudio прадастаўляе свае паслугі ўсім пацярпелым жанчынам бясплатна.
Агенцтва перакладаў Nota Bene прапанавала ўсім ахвярам ад сілавікоў дапамогу ў перакладзе дакументаў.
Сетка дзіцячых крам “Буслік” паведаміла, што гатовая дастаўляць тавары для дзяцей нават тады, калі інтэрнэт быў адключаны.
Сацсеткі
У апошнім абнаўленні Telegram дадала выявы са сцягам БЧБ і магчымасцю выбару беларускай мовы.
У Facebook можна дадаць створаныя карыстальнікам рамкі з беларускімі сімваламі ў сваю фатаграфію профілю.
Пераклад: Вячаслаў Красулін